АР: ЗША пачалі выводзіць войскі з Ірака
- 5.02.2018, 21:12
Міжнародная кааліцыя і ўрад Ірака дасягнулі згоды аб вывадзе войскаў упершыню за тры гады з пачатку вайны супраць ІД.
ЗША пачалі выводзіць свае войскі з Ірака пасля абвяшчэння Багдадам летась перамогі над тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».
Пра гэта 5 лютага паведамляе «Гордан» са спасылкай на агенцтва Associated Press.
Як заявілі агенцтву крыніцы на амерыканскай базе ў Іраку, дзясяткі амерыканскіх вайскоўцаў на мінулым тыдні перавезлі ў Афганістан.
Іракскія чыноўнікі пацвердзілі АР, што міжнародная кааліцыя і ўрад Ірака дасягнулі згоды наконт вываду войскаў упершыню за тры гады з пачатку вайны супраць ІДІЛ.
Як паведамлялі ў Пентагоне, паводле стану на канец верасня 2017 года, у Іраку знаходзіліся 5 262 вайскоўцаў.