BE RU EN

Усе творы Шапэна выкладуць у свабодны доступ

  • 5.02.2018, 19:57

Больш за 38 тысяч аб'ектаў спадчыны польскага кампазітара будуць аблічбаваныя і выкладзеныя ў вольны доступ да 2020 года.

Сярод іх - аўдыёзапісы і ноты ўсіх кампазіцый Фрэдэрыка Шапэна, у тым ліку першыя выданні, якія змяшчаюць яго анатацыі. Акрамя таго, плануецца выкласці партытуры, паведамляе glavnoe.ua.

Усе гэтыя матэрыялы будуць даступныя на адмысловым сайце і ў мабільным дадатку, паводле планаў праекта «Спадчына Шапэна ў адкрытым доступе» польскага Дзяржаўнага інстытута Фрэдэрыка Шапэна.

Праект сафінансуецца паводле праграмы «Лічбавая Польшча» пры падтрымцы Еўразвязу.

Апошнія навіны