BE RU EN

28 малочных вытворцаў праштрафіліся перад МАРГ

Службовыя асобы 28 малочных прадпрыемстваў прыцягнутыя да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб пазабіржавых угодах.

Службовыя асобы 28 прадпрыемстваў прыцягнутыя да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб пазабіржавых угодах пры экспарце малочнай прадукцыі, паведамілі interfax.by ў прэс-службе міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) у панядзелак.

«За не падаванне таварнай біржы звестак аб пазабіржавых угодах па экспарту малочнай прадукцыі для іх рэгістрацыі або падаванне такіх звестак з парушэннем тэрмінаў, няпоўных або заведама непраўдзівых звестак, службовыя асобы 28 малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 12.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», - гаворыцца ў паведамленні МАРГ.

Пастанова прынятая паводле вынікаў праведзеных МАРГ кантрольных мерапрыемстваў выканання адпаведнага заканадаўства паводле ўгод з сырамі, маслам, САМ і СЦМ, заключанымі ў студзені-ліпені 2017 года.

У міністэрстве ўдакладнілі, што службовыя асобы аштрафаваны сумай ад 3 да 10 базавых велічынь. Сярод парушальнікаў - ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Белавежскія сыры», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», ААТ «Лунінецкі малочны завод», ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», ААТ «Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат», Ваўкавыскае ААТ «Беллакт» і шэраг іншых.

Апошнія навіны