У ЗША заключылі найбуйнейшую ўгоду з нерухомасцю ў крыптавалюце
- 5.02.2018, 19:01
Пакупнік аплаціў біткойнамі блізу 80% кошту асабняка ў Маямі з сямі спальнямі.
У Маямі заключылі самую буйную ўгоду продажу нерухомасці ў біткойнах. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на выданне аб нерухомасці ў ЗША The Real Deal.
Уладальнік асабняка выставіў яго на продаж у жніўні 2017 года за $6,5 млн з магчымасцю аплаты біткойнамі, паведаміла выданне. У студзені 2018 года ананімны пакупнік набыў дом, заплаціўшы блізу 80% кошту крыптавалютай (455 біткойнаў), сказана ў публікацыі.
Гэта першая настолькі буйная ў ЗША ўгода з жыллём за крыптавалюту і толькі другая, зарэгістраваная ў штаце Каліфорнія, паведаміў The Real Deal рыэлтар. Паводле законаў штата, афіцыйна зарэгістраваная ўгода будзе ў далярах, у іх жа атрымаюць сваю аплату прыцягнутыя агенты, удакладніла выданне.
Былы ўладальнік купіў асабняк плошчай 878 кв. м у 2014 годзе за $4,6 млн. Дом размешчаны на ўчастку 0,4 га. У самым асабняку сем спальняў, дзве кухні, некалькі крытых тэрас, а таксама басейн, баскетбольны корт і гульнявая пляцоўка, паведаміў The Real Deal.