BE RU EN

Надвор'е на тыдзень: чакаюцца маразы без снегападаў

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца зімовы характар надвор'я.

Пра гэта tut.by распавяла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

У аўторак, 6 лютага, уначы месцамі, удзень у многіх раёнах Беларусі чакаецца невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы панізіцца да -6... -12°С, пры праясненнях месцамі паветра астудзіцца да -13... -18°С. Максімальная тэмпература ўдзень складзе -4... -10°С, на паўднёвым захадзе краіны -1... 3°С.

7 лютага, у сераду, уначы і раніцай у асобных раёнах, у асноўным на паўночна-ўсходняй палове краіны, пройдзе кароткачасовы снег, удзень будзе пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы панізіцца да -7... -13°С, пры праясненнях да -15°С. Максімальная тэмпература ўдзень складзе ад -1°С на паўднёвым захадзе да -8°С на ўсходзе краіны.

8 лютага, у аўторак, уначы на поўдні Беларусі пройдзе снег, раніцай і ўдзень у асобных раёнах краіны таксама не абыдзецца без кароткачасовага і мокрага снегу. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад - 2°C на паўднёвым захадзе да -12°С на поўначы краіны. Месцамі па Віцебскай вобласці пры праясненнях паветра астудзіцца да -15°С. Максімальная тэмпература складзе ўдзень -5... +1°С.

У пятніцу, 9 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца кароткачасовы снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -2... -8°С, пры праясненнях на поўначы -9... -12°С, максімальная ўдзень 0... -6°С.

Апошнія навіны