BE RU EN

Міністр абароны Літвы: Расея размясціла ў Калінінградскай вобласці «Іскандэры»

Ракетныя комплексы размешчаныя на сталай аснове.

Расея ў панядзелак размясціла ў Калінінградскай вобласці аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы (АТРК) «Іскандэр», якія могуць несці ядзерны зарад, і мае намер пакінуць іх тут на сталай аснове, паведаміў літоўскі міністр абароны Раймундас Каробліс. Пра гэта піша delfi.lt.

З ягоных слоў, раней гэтыя АТРК дастаўляліся сюды для правядзення вучэнняў, аднак «на гэты раз сітуацыя іншая - гэта размяшчэнне на сталай аснове, пры наяўнасці ўсёй неабходнай для гэтага інфраструктуры».

«Іскандэры» а 12 гадзіне павінны былі быць выгружаныя ў Калінінградскім порце», - сказаў Каробліс у Рукле.

Літоўская выведка паведамляла, што размяшчэнне АТРК «Іскандэр» у Калінінградскай вобласці для Літвы патэнцыйна больш небяспечнае праз іх выкарыстанне з мэтай перашкодзіць дзеянням хаўруснікам па NATO ў рэгіёне, а ўжываць гэтыя комплексы для знішчэння мэтаў на тэрыторыі Літвы няма неабходнасці, бо для гэтага тэарэтычна досыць ужо наяўнай вайсковай зброі.

Апошнія навіны