BE RU EN

У Беларусі ўсё ж пакажуць камедыю «Смерць Сталіна»

  • 5.02.2018, 15:04

У менскім пракаце фільм выйдзе 8 лютага.

Сёння стала вядома, што Міністэрства культуры Беларусі не пярэчыць супраць пракату фільма «Смерць Сталіна». Пра гэта tut.by паведаміў начальнік управы кінематаграфіі Мінкульта Аляксандр Рыдван.

- Падчас прагляду спецыялісты ўнутранай экспэртнай камісіі Міністэрства культуры не выявілі ў фільме «Смерць Сталіна» фактаў парушэння беларускага заканадаўства. Накіроўваць фільм у Рэспубліканскую экспэртную камісію (для прадухілення прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці) уважаем за немэтазгоднае. Заўваг аб далейшым пракаце фільма на тэрыторыі РБ у міністэрства няма, - сказаў на заканчэнне Рыдван.

У менскім пракаце фільм выйдзе 8 лютага. Стужку пакажуць у кінатэатрах сеткі Silver Screen у ТРЦ Galileo і Dana Mall.

Нагадаем, што напярэдадні пракату фільма 24 студзеня ўсе сеансы былі скасаваныя. Міністэрства культуры паведаміла, што пастанова аб выдачы стужцы пракатнага пасведчання будзе прынятая толькі пасля таго, як у Мінкульце паглядзяць кіно.

Апошнія навіны