Ці засыпле Менск снегам?
- 5.02.2018, 14:19
Белгідрамет на панядзелак абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
Снегапад у Маскве, які прайшоў 4 лютага, стаў самым моцным за ўсю гісторыю назіранняў, піша tut.by.
Ранейшы максімум фіксавалі ў 1957 годзе. Такога ж моцнага снегападу найбліжэйшымі днямі ў Менску не будзе. Цыклон ішоў на Маскву праз поўнач Украіны, закрануўшы паўднёва-ўсходнюю тэрыторыю Беларусі. Цяпер ён рухаецца ў бок Яраслаўскай вобласці Расеі.
- У нас гэты цыклон ужо прайшоў, - распавядаюць у Белгідрамеце. - Ён ішоў на Маскву праз поўнач Украіны, закрануўшы ў ноч на 4 лютага паўднёвы ўсход Беларусі: у Гомельскай і Магілёўскай абласцях адзначаліся моцныя снегапады.
Такім чынам, сёння раніцай у Мазыры Гомельскай вобласці снежнае покрыва дасягнула 16 см, а ў Мсціславе Магілёўскай вобласці - 29 см.
Цяпер цыклон рухаецца ў бок Яраслаўскай вобласці Расеі.
Аднак Белгідрамет на панядзелак абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. Паведамлялася, што ўначы 5 лютага ва ўсходняй палове краіны, а таксама ў Менску захаваецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с.
Таксама чакаецца, што на гэтым тыдні ў Беларусі перыядычна будзе ісці снег, але ён не будзе такім моцным, як 4 лютага ў Маскве, хоць снежнае покрыва павялічыцца.