Над Менскам заўважылі «светлавы слуп»
- 5.02.2018, 12:54
Менчукі назіралі яркую светлую калону, якая ўзнімалася ў неба з-пад гарызонту.
У марознае надвор'е можна назіраць аптычны феномен пад назвай гало, калі святло прымае форму кольцаў або ліній.
Сёння на досвітку астраном-аматар Андрэй Лейчык сфатаграфаваў адную з разнавіднасцяў гэтай з'явы - «сонечны слуп», паведамляе tut.by.
«Сонечны слуп назіраўся як яркая светлая калона, якая ўзнімалася ў неба з-пад гарызонту», - распавёў аўтар фатаграфіі. Здымак ён зрабіў на ўзыходзе сонца ў адным з раёнаў Менска.
Яркі слуп заўважылі і іншыя менчукі:
Нагадаем, гало з'яўляецца побач з Месяцам або Сонцам праз праламленне прамянёў святла ў крышталях лёду ў паветры. Бываюць розныя тыпы гэтай з'явы - светлавыя слупы, колы або рознага кшталту дугі.