«Дасягнуць 100%»: Колькі беларусы рэальна плацяць за «камуналку»
- 5.02.2018, 11:27
Як цяпер лічацца тарыфы ЖКГ.
Жыхары Бабруйска ўжо з лютага будуць плаціць за ваду без субсідый. Пакуль яшчэ дзяржава прадаўжае субсідаваць частку тарыфаў. Але ўжо да канца гэтага года давядзецца плаціць 100 адсоткаў і за іх, піша «Вечерний Бобруйск».
Як цяпер
Дагэтуль на некаторыя паслугі ЖКГ разлічваюцца два тарыфы. Першы - гэта эканамічна абгрунтаваны тарыф. Гэта значыць, рэальны кошт выканананй паслугі насельніцтву. Гэта тая сума, пры якой арганізацыя, якая выконвае гэтую паслугу, не будзе працаваць у страту. Напрыклад, эканамічна абгрунтаваны тарыф цеплавой энэргіі роўны 81,42 рубля за 1 Гкал.
Але для насельніцтва кошт цеплавой энергіі складае 16,9259 рубля за 1 Гкал. Розніцу даплачвае, гэта значыць, кампенсуе, дзяржава. І так практычна з кожнай камунальнай паслугай, толькі прапорцыя тарыфаў для насельніцтва і эканамічна абгрунтаваных тарыфаў розная. Ужо некалькі гадоў дзяржава плануе адмовіцца ад субсідый і зрабіць так, каб насельніцтва за ўсе паслугі плаціла эканамічна абгрунтаванымі тарыфамі.
- Самае цікавае, што ў часы СССР мы аплачвалі сто адсоткаў усе камунальныя аплаты, а датаваліся яны толькі прадпрыемствам, - кажа дырэктар бабруйскай Асацыяцыі жыллёва-будаўнічых кааператываў і таварыстваў уласнікаў «Дом, у якім мы жывем» Сяргей Мельнікаў.
Цяпер жа, наадварот, прадпрыемствы аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі высокімі тарыфамі, а за кошт гэтага дзяржава датуе паслугі насельніцтву, гэта і ёсць перакрыжаванае субсідаванне, тлумачыць Мельнікаў.
- Таму вельмі складана адказаць на пытанне, як ад гэтага сысці і як вылічыць лічбу «ста адсоткаў», - дадае ён.
За ваду 100%
У Бабруйску у 2018 годзе за ваду і каналізацыю ўжо не будзе перакрыжаванага субсідзіравання, паведамляе начальніца планава-эканамічнага аддзела «Водаканала» Наталля Рубан.
Новыя тарыфы для насельніцтва, якія пачалі дзейнічаць з 24 студзеня, забяспечваюць 100-адсоткавую кампенсацыю ўсіх выдаткаў. Напрыклад, на ваду, як і раней, устаноўлены два тарыфы: 0, 8053 рубля за 1 кубаметр і 0, 8832 рубля за 1 кубаметр. Паводле першага тарыфу разлічваецца кошт для тых жыхароў, у якіх стаяць лічыльнікі, другім - калі ў кватэры няма лічыльнікаў або жыхар перасягае ліміт і вылівае за месяц больш за 4,2 кубаметры вады. Абодва гэтыя тарыфы будуць забяспечваць 100 адсоткаў выдаткаў прадпрыемства, тое ж тычыцца і тарыфаў на каналізацыю.
Да канца года ўсе астатнія тарыфы таксама будуць у 100-адсоткай суме аплачвацца насельніцтвам без датацый.