BE RU EN

Рыхтуем Дзень Волі разам!

Нацыянальны камітэт для святкавання 100-годдзя БНР звярнуўся да беларусаў.

Пра акцыю 25 сакавіка ў Менску павінна даведацца як мага больш людзей. Пра гэта гаворыцца ў звароце Нацыянальнага камітэта для святкавання 100-годдзя БНР:

"Дарагія сябры!

25 сакавіка 2018 года споўніцца 100 гадоў з дня аднаўлення дзяржаўнасці Беларусі. Дэмакратычныя сілы краіны аб'ядналіся, каб годна адзначыць гэтую дату - масавым шэсцем, мітынгам і канцэртам у цэнтры Менска.

Давайце рыхтаваць свята незалежнасці разам. Кожны з нас можа зрабіць свой унёсак, каб пра акцыю 25 сакавіка даведалася як мага больш людзей, а сама яна прайшла на годным узроўні.

Для падрыхтоўкі і правядзення акцыі патрэбна тэхнічная дапамога з друкам, транспартам, вырабам сцягоў і транспарантам, распаўсюджваннем друкаванай прадукцыі. Звязвайцеся з прадстаўнікамі дэмакратычных партый і арганізацый у сваім горадзе ці наўпрост з прадстаўнікамі Нацыянальнага аргкамітэта для святкавання стагоддзя БНР.

Нашы старонкі ў сацсетках:

«Фэйсбук»

«Одноклассники»

«Вконтакте»

«Тэлеграм»

Кантактны тэлефон:

+375 33 3531642 (Сяргей)»

Нагадаем, што заяўка на правядзенне святочнага шэсця на Дзень Волі была пададзеная ў Менгарвыканкам 25 студзеня. Яе падпісалі прадстаўнікі 13 партый і арганізацый, якія ўваходзяць у аргкамітэт для святкавання 100-годдзя БНР.

Вулічная акцыя плануецца 25 сакавіка з 14.00 да 18.00. Збор удзельнікаў - а 14.00-14.45 на плошчы Якуба Коласа. Шэсце ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды запланаванае з 14.45 да 16.00 праспектам Незалежнасці і вуліцай Леніна. Мітынг-канцэрт пройдзе з 16.00 да 18.00 на плошчы Свабоды.

Апошнія навіны