Аліеў перанёс прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане
- 5.02.2018, 10:59
Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 11 красавіка.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прызначыў пазачарговыя прэзідэнцкія выбары на 11 красавіка, паведамляе «Настоящее время».
Галасаванне павінна было прайсці ў кастрычніку 2018 года. З чым звязаны перанос выбараў у заяве прэзідэнта краіны не паведамляецца.
Аліеў - кандыдат у прэзідэнты Азербайджана ад кіроўнай партыі.
У 2016 годзе ў Азербайджане прайшоў рэферэндум аб унясенні змяненняў у канстытуцыю. Усяго ў галоўны дакумент краіны ўнеслі 29 паправак.
Сярод змен - падаўжэнне тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з пяці да сямі гадоў. Цяперашні кіраўнік краіны, 54-гадовы Аліеў, займае пасаду прэзідэнта з 2003 года, пераняўшы яе ў хворага бацькі і ўжо тройчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах (у 2003 2008 і 2013 гадах). Ягоны цяперашні прэзідэнцкі тэрмін павінен скончыцца ў 2018 годзе.
Паводле іншай папраўкі, у краіне стварылі дзве віцэ-прэзідэнцкія пасады. Абодва віцэ-прэзідэнта будуць прызначацца і звальняцца прэзідэнтам, а першы віцэ-прэзідэнт стане другім чалавекам у краіне. У выпадку, калі прэзідэнт будзе не ў стане выконваць свае абавязкі, менавіта да яго (або яе), а не да прэм'ер-міністра, якога прызначае парламент, пяройдуць прэзідэнцкія паўнамоцтвы.
У 2017 годзе Аліеў прызначыў сваю жонку, дэпутатам Меджліса Мехрыбан Аліеву першым віцэ-прэзідэнтам Азербайджана.