BE RU EN

На «сцяне Шчоткінай» з'явілася новае графіці

На знакамітай сцяне з'явілася лаканічнае пытанне.

На вядомай ужо «сцяне Шчоткінай» з'явілася новае графіці - з лаканічным пытаннем: «Ну, когда уже, а?», паведамляе Еўрарадыё.

«Сцяна Шчоткінай» атрымала вядомасць ад першага сацыяльнага графіці - партрэта экс-міністаркі працы Марыяны Шчоткінай з надпісам, што гэта яна прыдумала падатак на беспрацоўных. Калі працаўнікі ЖЭСа знішчылі гэты партрэт, на яго месцы з'явіўся надпіс «Вы ж самі ўсё разумееце».

З тых часоў невядомыя графіцісты спаборнічаюць з ЖЭСам. На сцяне ўжо з'яўляліся партрэты старшыні «савета рэспублікі» Міхаіла Мясніковіча і фраза Марціна Лютэра Кінга «Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Нямеччыне, было законным».

У іншых месцах горада невядомыя мастакі таксама размяшчалі сацыяльныя графіці: напрыклад, міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў шынялі НКВД, старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку - у вобразе тэлепузіка.

Апошнія навіны