BE RU EN

Кошт нафты для Беларусі можа вырасці на $80

Беларускія НПЗ хутка адчуюць вынікі «падатковага манеўру» ў Расеі.

Права прадаваць нафтапрадукты Мазырскага НПЗ паводле аднаго з найбуйнейшых кантрактаў, укладзеных у Беларусі ў апошнія гады, атрымаў дзяржаўны трэйдар Беларуская нафтавая кампанія (БНК), піша «Заўтра тваёй краіны».

Згодна з новым кантрактам, які будзе дзейнічаць пяць гадоў (да 31 студзеня 2021 году), Беларуская нафтавая кампанія з 100-адсоткавай папярэдняй аплатай закупіць мазырскія нафтапрадукты на «прыблізную» суму 7,5 млрд даляраў. БНК будзе працаваць з камісіяй, якая складае 0,14% рубля за тону ад рэалізаваных ёю мазуту і бензіну.

Адпаведную пастанову акцыянеры Мазырскага НПЗ, 42, 581% акцыямі якога праз кампанію «Славнефть» валодаюць «Газпром нафта» і «Раснафта», прынялі ў снежні мінулага года ў сувязі са сканчэннем дзеяння папярэдняй дамовы. Яна была падпісаная ў снежні 2014 года і скончылася 31 студзеня 2018 года, паведамляецца на Адзіным партале фінансавага рынку.

На Адзіным партале фінансавага рынку размешчаная таксама інфармацыя аб заключаным пагадненні па куплі-продаж нафтапрадуктаў паміж «Нафтанам» і Беларускай нафтавай кампаніяй. У снежні 2017 года акцыянеры «Нафтана» ўхвалілі кантракт з ёю на суму 1,5 млрд еўраў.

Падпісанне заводамі новых доўгатэрміновых кантрактаў на збыт сваёй прадукцыі праходзіць пры неспрыяльных прагнозах для беларускіх нафтаперапрацоўшчыкаў. Вызначаная на 2018 год рэалізацыя падатковых рэформаў у Расеі можа істотна падвысіць кошт нафты для беларускіх НПЗ і паменшыць даходнасць нафтаперапрацоўкі.

Пра гэта ў красавіку мінулага года на паліўнай канферэнцыі ў Менску гаварыў намеснік генеральнага дырэктара забеспячэння сыравінай і рэалізацыі нафтапрадуктаў Мазырскага НПЗ Уладзімір Сізоў.

- Калі ў Расеі будзе рэалізаваны сцэнар c абнуленнем экспартнай мыты, то кошт нафты для Беларусі можа вырасці на 80 даляраў, - паведаміў Уладзімір Сізоў. - Ва ўмовах вельмі неспрыяльнай кан'юнктуры нафтавага рынку, звязанай з апераджальным падзеннем коштаў на нафтапрадукты ў параўнанні з коштамі нафты, «падатковы манеўр» негатыўна адбіўся на фінансавым стане НПЗ.

Як было заяўлена падчас дакладу прадстаўніка Мазырскага НПЗ, маржа нафтаперапрацоўкі за 5 апошніх гадоў ужо знізілася са 124 да 50 даляраў за тону, а ў выпадку абнулення мыт гэты паказчык можа скласці 17 даляраў.

Апошнія навіны