BE RU EN

Эквадорцы на рэферэндуме выказаліся за абмежаванне ўлады прэзідэнта

Народнае галасаванне замацавала прынцып змяняльнасці ўлады.

Жыхары Эквадора прагаласавалі на рэферэндуме ў нядзелю, 4 лютага, за скасаванне неабмежаванай колькасці перавыбранняў на пасаду прэзідэнта краіны. Супраць гэтай нормы, паводле папярэдніх звестак, выказаліся блізу 65 адсоткаў выбарцаў, паведамляе dw.com.

Плебісцыт праводзіўся з ініцыятывы дзейнага кіраўніка дзяржавы Леніна Марэна. Ён тлумачыў гэта неабходнасцю заканадаўча замацаваць прынцып змяняльнасці ўлады. Паводле іншай версіі, тым самым Марэна хацеў пазбавіць свайго папярэдніка Рафаэля Карэа магчымасці зноў балатавацца на пасаду прэзідэнта.

Норма аб неабмежаванай колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў была ўведзеная за Карэа ў 2015 годзе. Ленін Марэна займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ў перыяд ягонага кіравання ў 2007-2013 гадах.

Апошнія навіны