BE RU EN

Як Янка Купала быў эмісарам БНР у Смаленску

  • 4.02.2018, 15:12

Народны паэт збіраў матэрыял пра беларускую Смаленшчыну для выставы ў Менску.

3 жніўня 1918 паэт Янка Луцэвіч (Янка Купала) быў афіцыйна накіраваны ўрадам БНР у Смаленск, піша ў «Фейсбуке» група «Арт-Сядзіба».

Пасведчанне Народнага Сакратарыята БНР за №1042 было выдадзенае на імя Янкі Купалы, у якім адзначалася: «уладальнік гэтага, грамадзянін-беларус Янка Луцэвіч (беларускі паэт Янка Купала) быў камандзіраваны ў горад Смаленск у свой час Народным Сакратарыятам Беларускай Народнай Рэспублікі для збору калекцый для беларускай выставы ў горадзе Менску, а таксама для высвятлення, у якім становішчы знаходзіцца там ягонае сямейства і вяртання сям'і ў Менск, дзе яна мае сталае месцажыхарства».

Копія адпаведнага пасведчання захавалася ў архівах.

Апошнія навіны