BE RU EN

Джэніфер Эністан: Прадаўжэнне серыяла «Сябры» магчымае

  • 3.02.2018, 17:45

Культавы моладзевы серыял можа вярнуцца на вялікія экраны.

Актрыса Джэніфер Эністан не выключае, што можа з'явіцца прадаўжэнне папулярнага серыяла «Сябры», у якім яна выконвала Рэйчэл. Пра гэта Эністан сказала падчас шоў лен Дэджэнерэс, паведамляе «Еўрарадыё».

«Усё магчыма, Элен, - сказала акторка, адказваючы на пытанне пра новых «Сяброў». - Вунь, нават Джордж Клуні ажаніўся».

У сярэдзіне студзеня на YouTube выйшаў несапраўдны трэйлер фільма «Сябры», складзены з кадраў арыгінальнага серыяла і фільмаў, у якіх затым здымаліся акторы.

Апошнія навіны