BE RU EN

Кошт нафты Brent знізіўся да $65,98 за барэль

Кошты нафты зніжаюцца падчас таргоў у сераду другую сесію запар.

Кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures 28 лютага да 21:12 паводле менскага часу паменшыўся на 0,53% да $65,98 за барэль.

Напярэдадні Brent патаннеў на 87 цэнтаў (1,3%), да $66,63 за барэль, а кошт WTI абрынуўся на $0,90 (1,4%), да $63,01 за барэль.

Паводле звестак Амерыканскага інстытута нафты (API) запасы нафты ў ЗША выраслі на 933 тысяч барэляў на мінулым тыдні. Рэзервы бензіну, паводле ацэнак API, таксама павялічыліся - на 1,914 барэляў за тыдзень.

Рынак па-ранейшаму занепакоены павелічэннем здабычы ў ЗША, якія могуць стаць найбуйнейшым сусветным вытворцам нафты ўжо ў гэтым ці наступным годзе.

Сярэдні прырост здабычы нафты ў ЗША з пачатку 2018 года, па штотыднёвых звестках, складае 70 тысяч барэляў у дзень - у 3,5 разы больш, чым у першыя месяцы 2017 года.

Апошнія навіны