BE RU EN

Беларускі баксёр пазмагаецца за вакантны тытул WBC Silver

Бой паміж беларусам Сяргеем Рабчэнкам і брытанцам Кэлам Брукам адбудзецца 3 сакавіка ў Шэфілдзе.

Бой паміж беларускім баксёрам Сяргеем Рабчэнкам (29/02, 22 KO) і брытанцам Кэлі Брук (36-2, 25 KO), які адбудзецца 3 сакавіка ў Шэфілдзе, пройдзе за вакантны тытул WBC Silver, паведамляе «Трибуна».

Пераможца бою Рабчэнка - Брук зможа пазмагацца за паўнавартасны пояс чэмпіёна WBC у першай сярэдняй вазе (да 69,9 кг), якім на гэты момант валодае амерыканец Жэрмел Чала.

Рабчэнка ў 2012-м ужо здабываў тытул WBC Silver, але саступіў яго ў 2014-м аўстралійцу Энтані Мандайну.

Апошнія навіны