BE RU EN

Першая ў Польшчы Tesla S выедзе на вуліцы ў якасці таксі

Мадэль будзе ездзіць пад фірмовым знакам iTaxi.

Электратаксі Tesla S сёння з'явілася на вуліцах Варшавы. Гэта першае таксі кампаніі «Teslа» ў Польшчы. Мадэль будзе ездзіць пад фірмовым знакам iTaxi. Паступова колькасць электратаксі будзе расці, піша «Польскае радыё».

«Мы папоўнім колькасць аўтамабіляў вышэйшага класа чарговымі ста штукамі, а Tesla S будзе іх адметным знакам», - кажа старшыня iTaxi Лех Канюк.

На працягу 6-8 гадоў iTaxi плануе замяніць усе аўтамабілі (цяпер гэта прыкладна 10 тысяч таксі) на электракары і стварыць уласную сетку заправак. Бар'ерам для таксі-карпарацый у куплі электрамабіляў з'яўляецца слаба развітая сетка заправак і высокі кошт электрамабіляў.

Апошнія навіны