BE RU EN

Парашэнка: Мы гатовыя прыняць караблі з Крыма толькі разам з Крымам

Для гэтага Украіна задзейнічае ўсе інструменты, якая яна мае.

Украіна гатовая прыняць свае караблі, якія засталіся на тэрыторыі анэксавага Крыма, толькі разам з самім паўвостравам, заявіў прэзідэнт Пятро Парашэнка падчас прэс-канферэнцыі, паведамляе карэспандэнт інтэрнэт-выдання «Гордан».

«Мы гатовыя прыняць караблі з Крыма толькі разам з Крымам. Упэўнены ў тым, што гэта адзінадушная пазіцыя і ўкраінскай улады, і ўкраінскага народа, і ўкраінскага грамадства. Каб гэта паскорыць, мы будзем задзейнічаць усе інструменты, якія маем у сваім распараджэнні: і дыпламатычныя намаганні, і санкцыйныя, і судовыя», - сказаў ён.

Парашэнка нагадаў, што Украіна ініцыявала некалькі судовых працэсаў, у тым ліку ў Міжнародным судзе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

11 студзеня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі расейскіх СМІ заявіў, што Расея гатовая перадаць Украіне вайсковыя караблі і авіятэхніку з Крыма.

Апошнія навіны