BE RU EN

Аляксей Яўгенаў: «Справа прафзвязаў» павінна быць спыненая

Прафзвяз РЭП падаў заяўку на пікет у Магілёве ў Дзень Канстытуцыі.

Прававы інспектар незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Яўгенаў накіраваў у гарвыканкам заяўку на правядзенне пікету 15 сакавіка ў дазволеным уладамі месцы - стадыён на вуліцы Чэлюскінцаў, піша магілёўская «Вясна».

Арганізатар пагадзіўся ўзяць аплату ўсіх паслуг на сябе. Усё, што патрабуецца ад гарвыканкама - толькі дазвол.

«Праява салідарнасці з Беларускім прафзвязам работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, спыніць неабгрунтаваныя выклікі да следчых у якасці сведак чальцоў прафзвязу, спыніць крымінальны пераслед лідараў прафзвязу Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка», - так апісаў мэту пікету Аляксей Яўгенаў.

На мірны сход плануецца сабраць да дзесяці чалавек. У выпадку згоды ўладаў, пікет пройдзе ў Дзень Канстытуцыі з 16 да 17 гадзін.

Апошнія навіны