У Арктыцы назіраецца неймаверная спякота
- 28.02.2018, 17:08
Тэмпература паветра можа дасягаць 2 градусаў па Цэльсіі.
На Паўночным полюсе цяпер горача. Горача адносна тых тэмператур, якія пераважаюць там цягам года ўжо многія дзесяцігоддзі. Паводле звестак глабальнай сістэмы прагназавання ЗША, тэмпература паветра можа дасягаць 2 градусаў па Цэльсіі. Звестак аб наўпроставых вымярэннях тэмпературы ў навукоўцаў, на жаль, няма, піша onliner.by.
Нягледзячы на гэта некалькі незалежных даследаванняў паказваюць, што тэмпература ў рэгіёне на поўнач ад 80-га градуса шыраты дасягнула рэкордна высокага ўзроўню ў лютым. Пры гэтым, паводле некаторых даследаванняў, сярэдняя тэмпература была вышэйшай на 20 градусаў па Цэльсіі,.
Навукоўцы адзначаюць, што з 1980-х гадоў перамяшчэнні экстрэмальна цёплага паветра ў Арктыку здараюцца ўсё часцей. Яны бываюць больш працяглымі і больш інтэнсіўнымі. Таксама яны адзначаюць раставанне ільдоў. Шокам для іх стала выяўленне адкрытай вады на поўнач ад Грэнландыі. Звычайна гэты рэгіён пакрыты тоўстым пластом старога лёду.