Brexit: Еўразвяз апублікаваў тэкст пагаднення з Брытаніяй
- 28.02.2018, 16:28
Вялікая Брытанія выйдзе з Еўразвязу 30 сакавіка 2019 года.
Еўракамісія ў сераду, 28 лютага, апублікавала першы праект юрыдычнага пагаднення паміж Еўрапейскім Звязам і Вялікай Брытаніяй што да Brexit. Адпаведны дакумент з'явіўся на афіцыйным сайце ЕК.
"Сёння Еўрапейская камісія апублікавала праект пагаднення паміж Еўрапейскім Звязам і Злучаным Каралеўствам", - гаворыцца ў паведамленні.
Пагадненне падзеленае на шэсць частак, куды ўваходзяць уступныя раздзелы, правы грамадзян, а таксама пытанні гандлю, фінансавага ўрэгулявання, пераходныя механізмы і інстытуцыйныя раздзелы, і пратакол аб Ірландыі і Паўночнай Ірландыя.
Перад афіцыйнай перадачай дакумента Вялікай Брытаніі для азнаямлення яго вывучаць у Радзе Еўропы і кіроўнай групе Еўрапейскага парламента.
Пры гэтым ЕЗ запатрабаваў ад Брытаніі тлумачэнні наконт яе пазіцыі аб выхадзе са складу Еўразвязу. Гэта пытанне будзе вынесенае на абмеркаванне 22 і 23 сакавіка.
"Злучанае Каралеўства выйдзе з Еўразвязу 30 сакавіка 2019 года", - адзначаецца ў дакуменце.