У ЗША зладзілі свята для палярных мядзведзяў
- 28.02.2018, 14:50
Мядзведзям зладзілі рыбалку ў адным з заапаркаў.
У заапарку штата Каліфорнія зладзілі свята палярнага мядзведзя - рэдкім жывёлінам дазволілі самім злавіць сабе ежу, піша segodnya.ua.
І хоць прыгажуны прывыклі жыць на ўсім гатовым - рыбу лавілі з задавальненнем. Палярныя мядзведзі - самыя вялікія на планеце наземныя драпежнікі. Аднак у дзікай прыродзе яны знікаюць. Прычына таму - глабальнае пацяпленне і раставанне снягоў.
Раней мы пісалі, што амерыканец Джым Кавальчык выратаваў параненае медзведзяня і выгадаваў яго ў сваім прытулку для дзікіх жывёл. З часам медзведзяня Джымба ператварылася ў 700-кілаграмовага волата. Цяпер Джымба жыве ў гадавальніку Orphaned Wildlife Center, які Джым арганізаваў у 2015 годзе разам са сваёй жонкай С’юзэн.