Беларусы самі маюць права выбіраць, з кім ім зручней ездзіць
- 28.02.2018, 12:24
У падтрымку маршрутнікаў падпісаліся амаль 14 тысяч чалавек.
З 26 лютага ўвайшоў у дзеянне абноўлены закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», які, фактычна, зрабіў звыклыя міжгароднія маршруткі па-за законам. У выніку, беларусы рызыкуюць застацца без міжгародніх маршрутак, а кіроўцы без заробку.
Як пішуць аўтары петыцыі за захаванне міжгародніх маршрутак:
- Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прымушае вознікаў укладаць дамовы з вакзаламі пад рэгулярны кірунак, пры якім месцам адпраўлення з'яўляецца толькі тэрмінал вакзала. Як паказала практыка, насельніцтву гэты спосаб не заўсёды зручны.
Таксама ў петыцыі адзначаецца, што «насельніцтва мае права само выбіраць з кім яму зручней ездзіць, пакінем прыватных вознікаў у спакоі».
Петыцыю падпісала ўжо амаль 14 тысяч чалавек. Яе адправяць у Міністэрства транспарту і камунікацый.
Петыцыю можна падпісаць тут.