BE RU EN

«Белпошта» сёння не будзе прымаць аплаты

Гэта тлумачыцца правядзеннем тэхнічных і прафілактычных работ.

28 лютага РУП «Белпошта» не будзе прымаць аплаты, інфармуе БелТА. Аплаты за паслугі і аплаты ў бюджэт не будуць прымацца сёння ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, у тым ліку на аплатна-даведачных тэрміналах «Белпошты».

Гэта тлумачыцца правядзеннем тэхнічных і прафілактычных работ.

Але ў «Белпошце» запэўніваюць, што з 1 сакавіка прыём аплат ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі адновіцца ў поўным аб'ёме.

Апошнія навіны