Гордзі Дуаер: Нам удалося годна закончыць сезон на хатняй арэне
- 28.02.2018, 10:57
Менскае «Дынама» перамагло аднаклубнікаў з Рыгі.
Галоўны трэнер менскага «Дынама» Гордзі Дуаер пракаментаваў перамогу над рыжскімі аднаклубнікамі (5:3) у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, піша «Трыбуна».
- Дзякуй за віншаванні. Гэта быў вельмі доўгі і цяжкі месяц без гульняў. Мы перажывалі за пачатак сустрэчы і нам было складана намацаць гульню ў пачатку першага перыяду. Магчыма, пачатак быў трохі нервовым. Міхал Карнавухаў таксама нерваваўся, што стала вынікам двух прапушчаных шайбаў. Міхал заслужыў застацца ў рамцы брамы і каманда яго падтрымала.
У другім і трэцім перыядзе мы змаглі згуляць па-сапраўднаму: забілі пяць шайб. Нас сёння выдатна падтрымлівалі і матывавалі заўзятары. Мы задаволеныя сённяшняй перамогай.
Хачу адзначыць прафесіяналізм Марка-Андрэ Граньяні і Куінтона Хаўдэна, якія прыехалі на эмоцыях ад здабытага медаля перад самім пачаткам матчу. Гэта паказала іх прафесіяналізм - яны змаглі выйсці на гульню і паказаць усё на што здольныя. У сённяшняй перамозе вялікая іх заслуга.
Дзякуй заўзятарам. Будзем рыхтуецца да будучай гульні ў Браціславе.
- Якія словы знайшлі перад гульнёй? Ці складана было матываваць перад сустрэчай, якая нічога не вызначае з турнірнага пункту гледжання?
- Я думаю, што не зусім правільна гаварыць пра нейкую матывацыю, а важна казаць пра падрыхтоўку да гульні. Я вельмі задаволены, што ўсе гульцы падышлі да матчу з прафесійнага пункту гледжання. Перад гульнёй мы шмат факусавалі ўвагі на гульні ў большасці, якая ў Рыгі даволі моцная. Мы хацелі закончыць сезон на хатняй арэне годна і нам гэта ўдалося, - сказаў Дуаер.