BE RU EN

Гаэль Монфіс: Азаранка - упартая, яна - баец і ніколі не здаецца

Вядомы французскі тэнісіст пракаментаваў сітуацыю, у якую патрапіла беларуска.

Французскі тэнісіст Гаэль Монфіс пракаментаваў складаную сітуацыю, у якую патрапіла беларуска Вікторыя Азаранка, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, наша суайчынніца не можа пакідаць Лос-Анджэлес праз судовую цяжбу з былым хлопцам.

«Вельмі складана пра гэта гаварыць. Я не ведаю, як казаць, што казаць. Гэта вельмі сумная сітуацыя, у якую трапіў мая найлепшая сяброўка, і я вельмі нервуюся. Яна цудоўная маці, проста неймаверная. Гэта вельмі, вельмі цяжка, гэта ўсё, што я магу сказаць.

Што я магу сказаць яе заўзятарам: яна змагаецца, ваюе, яна шчаслівы чалавек. Гэтая дзяўчына - упартая, яна - баец і ніколі не здаецца. Я спадзяюся, яна хутка вернецца яшчэ мацнейшай. Вельмі цяжка каментаваць гэтую сітуацыю. Яна вельмі складаная. Гэта ўсё, што я магу сказаць», - пракаментаваў Монфіс.

Апошнія навіны