У Чэхіі біткойн больш папулярны за еўра
- 27.02.2018, 19:30
Паводле вынікаў апытання высветлілася, што чэхі больш схільныя трымаць сродкі ў крыптавалюце, а не ў еўрах.
Калі іх пыталіся, якую замежную валюту яны б набылі, удвая больш людзей абралі біткойны, у параўнанні з тымі, хто ўказаў еўра, паведамляе cryptellect.net.
У даследаванні бралі ўдзел 525 чалавек. Блізу 11% рэспандэнтаў распавялі, што думаюць пра куплю крыптавалюты. Пра куплю еўра думаюць 10,3% апытаных.
З моманту сваёй «лібералізацыі» чэшская крона дае нядрэннае развіццё. Яна падрасла ў дачыненні да еўра, і 30% насельніцтва давяраюць нацыянальнай валюце. Другой паводле надзейнасці валютай у краіне ўважаецца швейцарскі франк (яму давярае 26% насельніцтва).
На першы погляд, выбар еўра быў бы відавочны для дыверсіфікацыі інвестыцый, але гэтая валюта ніколі не была занадта папулярнай сярод чэхаў.