Фотафакт: Марозныя гарады Беларусі з вышыні 780 кіламетраў
- 27.02.2018, 19:10
Мянчук паглядзеў на сталіцу і абласныя цэнтры «вачамі спадарожніка».
Апошнія марозныя дні прымусілі беларусаў успомніць, што ж такое зіма і якой яна павінна быць на самой справе: сонца свеціць, снег рыпае, дыханне перахапляе. Як выглядаюць гарады «знізу», відаць кожнаму: падыдзі да акна і сузірай у сваё задавальненне. Мянчук Вячаслаў Мазай пайшоў далей і паглядзеў на сталіцу і абласныя цэнтры «вачамі спадарожніка» Sentinel. Маладзён знайшоў здымкі фотаздымкі змерзлых гарадоў і апублікаваў іх на сваёй старонцы ў Twitter. Менск, Берасце, Горадня, Гомель, Магілёў і Віцебск з вышыні прыблізна 780 кіламетраў - гэта прыгожа.
- Я працую ў кампаніі OneSoil, якая рэалізуе праекты ў сельскагаспадарчай сферы. У сувязі з тым, што цяпер ударылі моцныя маразы, наважыў паглядзець, як ідуць справы ў Гарадзенскай вобласці, дзе заўсёды цяплей. Высветлілася, што там снегу няма, а значыць, азімыя збожжавыя культуры ў небяспецы. Заадно наважыў вывучыць абстаноўку і ў іншых гарадах - прафесійны складнік ператварыўся часткова ў творчы, - распавёў Onliner.by Вячаслаў.