Самалёт Менск-Парыж дзве гадзіны кружляў над Беларуссю
- 27.02.2018, 17:36
Самалёт выпрацоўваў паліва перад вымушанай пасадкай.
Самалёт Менск-Парыж два гадзіны кружляў над Івянцом і Лагойскам, а потым вярнуўся ў аэрапорт.
Паводле інфармацыі nn.by, самалёт кампаніі «Белавія», які вылецеў рэйсам Менск-Парыж аб 11:48, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт.
Прычынай называюць разгерметызацыю салона. Амаль дзве гадзіны самалёт правёў у паветры, каб выпрацаваць паліва.
Затым самалёт сеў у аэрапорце. Неўзабаве ён зноў вылецеў у Парыж, палёт праходзіць у штатным рэжыме.