Джамілеў: Расея размясціла ў акупаваным Крыме шэсць ядзерных боегаловак
- 27.02.2018, 14:56
Расея ператварыла Крым у вайсковую базу.
Расея размясціла ў акупаваным Крыме шэсць ядзерных боегаловак, заявіў лідар крымскататарскага народа, народны дэпутат Украіны Мустафа Джамілеў.
Ён дадаў, што атрымаў інфармацыю з дзвюх крыніц, не звязаных паміж сабой.
Пра гэта паведамляе УНІАН.
Джамілеў выказаў здзіўленне з нагоды таго, што ні NATO, ні ўкраінская выведка афіцыйна не пацвярджае інфармацыю аб размяшчэнні ядзернай зброі на анэксаванай паўвыспе.
"Атрымліваецца, што выведка крымскіх татараў самая моцная? Мы штотыдзень атрымліваем агляд што да Крыму: якая ў іх тэхніка прыйшла, якія ў іх там перасоўванні. Тыдзень таму я атрымаў пацверджанне таго, што і па ўзроўні радыяцыі, у тых месцах, дзе, магчыма, яны (ядзерныя боезарады - рэд.) ёсць", - распавёў ён.
Пры гэтым ён дадаў, што такія дзеянні сярод іншага шкодзяць і экалогіі рэгіёна. Таксама Джамілеў мяркуе, што Расея ператварыла Крым у вайсковую базу.
"Крым сапраўды ператварыўся ў (вайсковую - рэд ..) базу. Для нас самае балючае, што пры гэтым парушаецца экалогія. Гэты вайскова-стратэгічны аб'ект Таўрыда, яны там усе зялёныя насаджэнні высякаюць, калі знаходзяць нейкія адметнасці культуры, вывозяць. Усе яны там перакапалі, перашуфлявалі", - сказаў ён.