BE RU EN

У Саудаўскай Арабіі жанчынам дазволілі служыць у войску

Для гэтага неабходна адпавядаць пэўным крытэрам.

Жанчынам у Саудаўскай Арабіі дазволілі служыць у войску, піша «Газета.ру» cа спасылкай на Khaleej Times.

Адзначаецца, што ў Эр-Рыядзе, Медыне, Мецы і Аль-Касіме жанчыны змогуць падаць заяву на вакантныя месцы і атрымаць працу, звязаную з гарантаваннем бяспекі ў ВС краіны.

Для гэтага неабходна адпавядаць пэўным крытэрам, у тым ліку мець пасведчанне аб заканчэнні школы. Падаваць заявы могуць толькі жанчыны ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў. Акрамя таго, яны і іх папячыцелі-мужчыны павінны пражываць там, дзе хочуць працаваць.

Апошнія навіны