BE RU EN

Максім Вінярскі: Прадстаўнікі Аргкамітэту прыйдуць у Мінгарвыканкам з журналістамі

Аргкамітэт для святкавання 100-годдзя БНР даў чыноўнікам час прыняць пастанову да заўтра.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з удзельнікаў Нацыянальнага аргкамітэта для святкавання 100-годдзя БНР, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі:

«Сёння раніцай пастанова Аргкамітэту была даведзеная да ведама Менгарвыканкама. Начальніку аддзела грамадска-масавай работы Менгарвыканкама Юрыю Уральскаму быў перададзены спіс удзельнікаў групы, сфармаваны Аргкамітэтам для вядзення перамоў аб правядзенні шэсця 25 сакавіка.

Чыноўнік паабяцаў паведаміць адказ уладаў, як толькі яны нешта вызначаць.

Чакаем да заўтра. Калі адказу не будзе - а 10 раніцы перагаворшчыкі ідуць у Менгарвыканкам разам з журналістамі».

Нагадаем, што ўчора Аргкамітэт для святкавання Дня Волі стварыў групу для перамоваў з Менгарвыканкамам. У яе склад увайшлі: Афнагель Яўген, Сівец Павел, Губарэвіч Юрый, Кастусёў Рыгор, Някляеў Уладзімір, Севярынец Павел, Сіўчык Вячаслаў, Спарыш Сяргей.

Нагадаем, што ўчора Менгарвыканкам прапанаваў арганізатарам святкавання 100-годдзя БНР адмовіцца ад шэсця і абмежавацца мітынгам 25 сакавіка.

Апошнія навіны