BE RU EN

У падтрымку маршрутнікаў падпісаліся ўжо больш за 9 тысяч чалавек

Беларусы патрабуюць захаваць міжгароднія маршруткі.

Беларусы актыўна карыстаюцца паслугамі міжгародніх маршрутак. Часцяком, яны таннейшыя за рэйсавыя аўтобусы, хутчэй, ходзяць да позняга вечара.

З учорашняга ж дня ўвайшоў у дзеянне абноўлены закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», які, фактычна, зрабіў звыклыя міжгароднія маршруткі па-за законам. У выніку, пасажыры рызыкуюць застацца без міжгародніх маршрутак, а кіроўцы без заробку.

Як пішуць аўтары петыцыі за захаванне міжгародніх маршрутак:

- Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прымушае вознікаў заключаць дамовы з вакзаламі пад рэгулярны кірунак, пры якім месцам адпраўлення з'яўляецца толькі тэрмінал вакзала. Як паказала практыка, насельніцтву гэты спосаб не заўсёды зручны.

Таксама ў петыцыі адзначаецца, што «насельніцтва мае права само выбіраць з кім яму зручней ездзіць, пакінем у спакоі прыватных вознікаў».

Петыцыю падпісала ўжо больш за 9 тысяч чалавек. Яе адправяць у Міністэрства транспарту і камунікацый.

Петыцыю можна падпісаць тут.

Апошнія навіны