На Слуцкім вакзале маршрутнікі ўчынілі «нямы страйк»
- 27.02.2018, 9:44
Кіроўцы проста сталі ў шэраг і нікога везці не збіраюцца.
На вакзале ў Слуцку адбываецца акцыя маршрутнікаў, якую можна назваць «нямым страйкам». Кіроўцы пакуль не выстаўляюць ніякіх патрабаванняў, а проста сталі на вакзале ў шэраг і нікога везці не збіраюцца.
Фота страйку апублікавала жыхарка Слуцка.
«Маршруткі проста стаяць і нікога везці не збіраюцца. На фота можна разглядзець супрацоўніка ДАІ», - піша яна ў каментары да фота.