Спрэчкі з нагоды святкавання Дня Волі (Відэа, жывая трансляцыя)
- 26.02.2018, 19:18
Рэпартаж з паседжання працоўнай групы па святкаваннi 100-годдзя БНР.
26 студзеня Менгарвыканкам прапанаваў арганізатарам святкавання 100-годдзя БНР змяніць яго фармат і замест шэсця праз цэнтр горада ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды правесці мітынг і святочны канцэрт у Купалаўскім парку ці ля Опернага тэатра. Прапанова выклікала хвалю дыскусій і абмеркаванняў. Прадстаўнікі аргкамітэта сустрэліся, каб абмеркаваць прапанову ўладаў.
Трансляцыю вядзе «Радыё Свабода».