BE RU EN

Беларусь і Расея пяройдуць на электронныя аўтапашпарты

Прынятыя ўсе неабходныя прававыя акты.

Беларусь і Расея ўжо прынялі ўсе неабходныя прававыя акты для пераходу з 1 ліпеня 2018 года на электронныя пашпарты транспартных сродкаў.

Як паведамілі «Ежедневнику» ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), гэтыя нарматыўныя акты дазволяць пачаць эксплуатацыю ў Еўразійскім эканамічным звязе сістэмы электронных аўтапашпартоў, а таксама дадуць магчымасць выкарыстання электроннай інфраструктуры ўсім зацікаўленым асобам.

Сярод іншага, у Беларусі і Расеі ўжо вызначаныя нацыянальныя органы, якія забяспечаць ўзаемадзеянне з агульным адміністратарам сістэмаў электронных пашпартоў – АТ «Электронны пашпарт», сфармаваныя нацыянальныя часткі адзінага рэестру ўпаўнаважаных органаў і арганізацый-вытворцаў транспартных сродкаў, якія будуць афармляць пашпарты.

Паводле словаў прадстаўніка ЕЭК, з'явіцца магчымасць стварыць максімальна поўныя гісторыі "жыцця" аўтамабіляў, уключаючы інфармацыю пра абмежаванні і абцяжаранні, якасць і аб'ём тэхнічнага абслугоўвання, удзел аўтатранспартных сродкаў у дарожна-транспартных здарэннях.

Апошнія навіны