BE RU EN

Відэафакт: Рыгор Барадулін крычыць у залу «Жыве Беларусь!»

  • 24.02.2018, 19:55

Адбылося гэта падчас выступу на сцэне Купалаўскага тэатра.

Сёння спаўняецца 83 гады з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Рыгора Барадуліна.

Нарадзіўся пісьменнік 24 лютага 1935 года ў вёсцы Верасоўка (цяпер – Гарадок) Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Ён стаў апошнім літаратарам, які атрымаў званне народнага пісьменніка Беларусі ў 1992 годзе.

На відэа Рыгор Барадулін чытае вершы на сцэне Купалаўскага тэатра, а ў канцы выступу гукае ў залу «Жыве Беларусь!».

Апошнія навіны