BE RU EN

Навукоўцы навучыліся чытаць і ілюстраваць думкі людзей

  • 24.02.2018, 18:45

Спецыялісты з Канады здзейснілі рэвалюцыю ў нейратэхналогіях.

Канадскія навукоўцы з Універсітэта Таронта ў Скарбара змаглі паспяхова прачытаць думкі чалавека пры дапамозе прыбора ЭЭГ, зрабіўшы рэвалюцыю ў нейратэхналогіях больш эфектыўна, хутка і танна, піша segodnya.ua.

Так, навукоўцы правялі тэставанне, сутнасць якога заключалася ў тым, каб вывучыць актыўнасць мозгу пры запамінанні і "фіксаванні" дадзенага малюнка. Да галоваў некалькіх добраахвотнікаў прымацавалі "шапку" прыбора і сталі паказваць ім міготкія выявы твару. Як толькі мозг чалавека ператварыў і зафіксаваў карцінку, навукоўцы яе счытвалі. У выніку яны атрымлівалі твар, апрацаваны мозгам чалавека, гэта значыць прачыталі ягоныя думкі.

У функцыянальнасці сваёй распрацоўкі спецыялісты не сумняваюцца. Па-першае, тэхналогія дапаможа ў зносінах людзям, якія не могуць выказвацца словамі ці нават знакамі. Па-другое, гэта істотна зменіць сусветную судовую практыку: неўзабаве даведацца пра рэальныя падзеі таго, што здарылася, можна будзе не са словаў бакоў і сведак і не праз паліграф, а пабачыўшы ўсё вачыма чалавека.

Апошнія навіны