У Малдове больш за 50 гарадоў і вёсак падпісалі дэкларацыю пра «аб'яднанне з Румыніяй»
- 24.02.2018, 17:59
Арганізатары сімвалічнай акцыі хочуць давесці лік да 100.
Колькасць малдаўскіх гарадоў і вёсак, якія падпісалі сімвалічную дэкларацыю пра аб'яднанне з Румыніяй, дасягнула 53.
Пра гэта паведамляе Newsmaker.
У суботу дэкларацыю падпісалі яшчэ тры вёскі.
У сяле Пеўлешць Каларашскага раёна сімвалічны дакумент пра аб'яднанне з Румыніяй падпісалі мэр, чалец Ліберальнай партыі Іён Пруніч, сакратар мясцовай рады і шэсць мясцовых дарадцаў.
У сяле Сінешць Унгенскага раёна за аб'яднанне падпісаліся мэр, чалец Ліберальнай партыі Юрые Церуш, сакратар мясцовай рады, некалькі дарадцаў і настаяцель царквы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
У сяле Ценерэшць Каўшанскага раёна дэкларацыю падпісаў мэр, чалец Дэмакратычнай партыі Кастусь Берлінскі, сакратар мясцовай рады і сем дарадцаў.
Нагадаем, у Малдове кампанію прымання сімвалічных дэкларацый пра аб'яднанне з Румыніяй арганізавала ўніянісцкая грамадзянская платформа Acţiunea 2012 Ініцыятары праекта плануюць, што ў год стагоддзя аб'яднання Румыніі аналагічную пастанову прымуць у ста населеных пунктах Малдовы.