BE RU EN

Помнік Рэйгану ў Менску: як прэзідэнт ЗША блаславіў Беларусь

  • 24.02.2018, 14:07

Пераможца савецкай імпэрыі меркаваў, што Беларусь заслужыла незалежнасць.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў грамадскі актывіст, журналіст і культурны дзеяч Франак Вячорка.

«Сёння ў Вашынгтоне амэрыканскія ўкраінцы збіралі подпісы і грошы на помнік Рональду Рэйгану ў Кіеве. У іх гэта справа амаль вырашаная. А як вы лічыце, ці патрэбны такі помнік у Беларусі?

Рэйган вядомы як непахісны змагар з камуністычнай імпэрыяй, які закончыў халодную вайну. Але акрамя таго, ён быў і сябрам Беларусі. І 30 гадоў таму павіншаваў беларусаў з 70-годдзем БНР. Сярод іншага, вось што ён, прэзідэнт ЗША, напісаў:

«Адважныя і красамоўныя галасы ўсё яшчэ сведчаць пра нязломны дух Беларусі. Я спадзяюся разам з вамі, што прыйдзе дзень, калі народ Беларусі зноў будзе свабодны, каб ажыццявіць свае нацыянальныя памкненні.

Блаславі вас Бог, і блаславі, Божа, Беларусь.

Рональд Рэйган».

Апошнія навіны