BE RU EN

Спартовец з Канады затрыманы ў Пхёнчхане за выкраданне аўто і язду ў п'яным выглядзе

  • 24.02.2018, 13:58

Ён накіроўваўся на выкрадзеным самаходзе ў Алімпійскую вёску.

Канадскія спартовец і мэнэджэр затрыманыя за выкраданне аўтамабіля і кіраванне ў нецвярозым стане на Алімпіядзе ў Пхёнчхане, паведамляе «Прессбол».

Іхнія імёны не выдаюцца. Паводле звестак паліцыі, канадцы ў стане алкагольнага ап'янення выкралі аўтамабіль і накіроўваліся на ім у Алімпійскую вёску.

Адзначаецца, што абодва парушальнікі ўжо вызваленыя.

Апошнія навіны