BE RU EN

У Менску жыхары некалькіх дамоў засталіся без вады

  • 24.02.2018, 13:37

Адбыўся прарыў трубаправода.

Сёння ля вуліцы Пятра Глебкі прарвала трубаправод. Як мінімум чатыры дамы засталіся без халоднай вады, некаторыя - без гарачай, дакладныя лічбы пакуль выяўляюцца, піша onliner.by. На гэты момант «Мінскводаканал» аднаўляе водазабеспячэнне.

Аварыйна-аднаўленчыя брыгады працуюць на пашкоджаным адцінку, дзейнічае тэхніка, у тым ліку экскаватар. На час ліквідацыі наступстваў аварыі арганізаваны падвоз пітной вады.

У «Мінскэнэрга» інфармавалі, што заўваг што да дзейнасці цеплавых сетак няма, цеплазабеспячэнне дамоў каля прарыву трубаправода не парушанае.

Апошнія навіны