BE RU EN

Барыс Джонсан: Усе міжнародная супольнасць абавязаная цвёрда супрацьстаяць РФ

  • 24.02.2018, 12:58

Лёс Крыму мае значэнне для ўсёй міжнароднай супольнасці.

Лёс анэксаванага Расеяй Крыму мае значэнне для ўсёй міжнароднай супольнасці, напісаў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан у артыкуле, які апублікаваны на сайце брытанскага МЗС з нагоды чацвёртай гадавіны захопу паўвыспы. Пра гэта піша gordonua.com.

Складана пералічыць усе міжнародныя пагадненні, якія Расея парушыла ў працэсе анэксіі, адзначыў ён.

"Пасля анэксіі Крыму Пуцін (прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін) пайшоў яшчэ далей, запальваючы і порстка раздзімаючы полымя канфлікту на ўсходзе Украіны", - падкрэсліў міністр.

Ён адзначыў, што бяспека кожнай нацыі залежыць ад прынцыпу непарушнасці дзяржаўных меж.

"Вось чаму лёс Крыму мае значэнне для ўсіх нас. Мы ўсе абавязаны узважана і цвёрда супрацьстаяць Расеі. Гэта азначае захоўваць нашы санкцыі супраць Расеі, звязаныя з Крымам, датуль, пакуль рэгіён застаецца пад кантролем Крамля, і захоўваць далейшыя санкцыі, пакуль менскія пагаднення на ўсходзе Украіны застаюцца па-за ўвагай", - напісаў Джонсан.

"Нам трэба ясна і шчыра выказваць нашу заклапочанасць з нагоды дзеянняў Крамля", - адзначыў ён.

Расея анексавала Крым пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвыспы да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету.

Апошнія навіны