BE RU EN

Пад Пінскам ДАІ спыняла кіроўцу стралянінай па колах

  • 24.02.2018, 12:47

Кіроўца праігнараваў ДАІ і паспрабаваў уцячы.

У Пінскім раёне ДАІ ганялася за п'яным кіроўцам, які не падпарадкаваўся патрабаванню спыніцца і ствараў небяспеку руху, перадае «Еўрарадыё». Здарэнне адбылося ўночы 24 лютага: інспектары атрымалі інфармацыю, што ў кірунку вёскі Пасенічаў рухаецца аўтамабіль "Форд Сера", кіроўца якога, магчыма, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Супрацоўнікі ДАІ неўзабаве заўважылі гэты аўтамабіль і падалі кіроўцу сігнал спыніцца, які быў праігнараваны. Шафёр не зрэагаваў і на далейшыя патрабаванні спыніць рух. Ён ехаў на высокай хуткасці па трасе М-10 Кобрын-Пінск-Гомель.

Каб спыніць парушальніка, праваахоўнікі пачалі страляць па колах самахода. Адна з куль прабіла задняе кола, і аўтамабіль нарэшце спыніўся каля вёскі Аснежыцаў.

Парушальнік - 27-гадовы жыхар вёскі Парахонска. Яго праверылі на алкаголь - канцэнтрацыя пары этылавага спірту ў паветры на выдыху склала 1,73%.

На кіроўцу склалі адразу некалькі адміністрацыйных пратаколаў.

Апошнія навіны