Пенсійныя фонды Расеі ў незваротным піке
- 24.02.2018, 10:59
Паводле вынікаў 2017 года 4 з 10 найбольшых пенсійных фондаў РФ загразлі ў пазыках.
Найлепш у гэтым выпадку пасавала б сакраментальная фраза пра «Трымайцеся тут, вам усяго добрага!» А ўсё таму, што запаветнай індэксацыі галоўным фундатарам «недаімпэрскага рэваншызму», расейскім пенсіянерам, відавочна не дачакацца, піша блогер Злой одессит для «Обозревателя».
Так, паводле вынікаў 2017 года 4 з 10 найбольшых пенсійных фондаў РФ загразлі ў пазыках. Толькі за трэці квартал мінулага года пенсійныя фонды сышлі ў мінус на 50 млрд рублёў. Рэкардсменам жа ў стратах за 2017-ы стаў НПФ "Лукойл-Гарант", які пайшоў у піке на 14,9 млрд рублёў.
Нагадаю, што праблемы з пенсійнымі фондамі адбываюцца на фоне замарожвання пенсійных адлічэнняў і банкавага крызісу ў краіне, якая няўхільна і ўпэўнена «перамагае санкцыі».
Увогуле - перамаглі!