BE RU EN

Відэафакт: Вядучы НТВ у жывым эфіры пабіўся з украінскім экспэртам

  • 23.02.2018, 21:37

Бойка адбылася падчас абмеркавання сітуацыі на Данбасе.

Расейскі прапагандыст тэлеканала НТВ Андрэй Норкін у жывым эфіры праграмы «Место встречи» пабіўся з украінскім палітолагам Дзмітрыем Суворавым.

Відэазапіс інцыдэнту апублікаваны на сайце НТВ, паведамляе УНН.

Бойка адбылася падчас абмеркавання сітуацыі на Данбасе.

«Праграма «Место встречи» выходзіць у жывым эфіры. Тэмы абмяркоўваюцца самыя вострыя. Здараецца, што ўдзельнікі дыскусіі не заўсёды могуць стрымаць эмоцыі», - гаворыцца ў каментары на сайце тэлеканала.

Апошнія навіны