BE RU EN

Польшча абмяжуе бязмытны ўвоз бензіну і дызпаліва

  • 23.02.2018, 19:35

Гаворка ідзе пра ўвоз паліва з-за межаў ЕЗ, перш за ўсё з Беларусі, Украіны і РФ.

Міністэрства фінансаў Польшчы рыхтуе новыя правілы ўвозу паліва для барацьбы з ценявой сферай на гэтым рынку.

Гаворка ідзе пра ўвоз паліва з-за межаў Еўрапейскага Звязу, перш за ўсё з Беларусі, Украіны і РФ, паведамляе «Польське Радiо».

Плануецца, што без мыты і акцызнага збору ў Польшчу можна будзе завезці ў аўтабаку толькі 200 літраў гаручага з краін па-за Еўразвязам, паведамляе выданне Rzeczpospolita.

Цяпер мытныя правілы не прадугледжваюць ніякіх абмежаванняў, без мыты і акцыза дазволена прывозіць любую колькасць паліва ў арыгінальных фабрычна ўстаноўленых аўтабаках, незалежна ад іх аб'ёму, да 600 літраў. Прыкладна такую ёмістасць маюць седлавыя цягачы (грузавыя аўтамабілі TIR). Дадаткова, 200 літраў можна прывезці ў рэзервуарах спецыяльнага прызначэння.

Апошнія навіны